Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1754 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1961



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 631 025 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 611 204 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4875 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 8 157 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 062 789 тэстаў.

16 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/58/61575
Текущая дата: 25.11.2024