Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства аховы здароўя: рост захворвання COVID-19 у Беларусі запаволіўся



У Беларусі тэмпы прыросту захваральнасці COVID-19 крыху змяншаюцца, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

«Амаль ва ўсіх абласцях эпідсітуацыя дае магчымасць паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з кавіднага рэжыму. Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб’ёме прадаўжаюць аказваць планавую дапамогу», — адзначылі ў ведамстве.

Спецыялісты звяртаюць увагу, што каранавірусная інфекцыя адносіцца да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкай плыні з’яўляецца вакцынацыя.

На сённяшні дзень у Беларусі прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро.

Звязда, 7 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/59/61339
Текущая дата: 25.11.2024