Генеральны пракурор Беларусі расказаў 8-га лістапада пра падрабязнасці расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
"Работа следчай групы прадаўжаецца вельмі актыўна. Можна падвесці некаторыя папярэднія вынікі на гэтым этапе. Мы фактычна завяршылі работу ў частцы збору доказаў, звязаных з допытам сведак. Каля 11,5 тыс. чалавек дапытана на тэрыторыі Беларусі з прымяненнем відэазапісу. Цяпер гэтыя доказы сістэматызуем. Мы падрыхтавалі пэўны аб`ём інфармацыі для даклада кіраўніку дзяржавы, які цяпер адпрацоўваем сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, гісторыкамі, спецыялістамі, каб прадставіць да новага года гэтыя матэрыялы Прэзідэнту. І ў далейшым, у выпадку яго адабрэння, яны будуць выкарыстоўвацца для інфармавання службовых асоб замежных дзяржаў. У прыватнасці, генеральнага пракурора Міжнароднай асацыяцыі пракурораў, у тым ліку генеральных пракурораў еўрапейскіх дзяржаў", - расказаў Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, гэта работа праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з расійскімі калегамі. "Вы помніце, кіраўнік дзяржавы прапанаваў арганізаваць сумесную работу па расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе. Хоць мы працуем актыўна, абменьваемся інфармацыяй, крыніцамі доказаў. Цяпер мы праводзім работу і ў бліжэйшы час яе завершым, звязаную з працэсуальным афармленнем сумеснай дзейнасці з калегамі з Генеральнай пракуратуры Расіі, - адзначыў генпракурор. - Акрамя таго, мы цяпер будзем абагульняць матэрыялы, якія паступаюць да нас з-за мяжы. Гэта даволі вялікі масіў. Адпаведна прадаўжаецца работа па раней невядомых грамадскасці месцах масавага знішчэння мірных грамадзян у час Вялікай Айчыннай вайны. Гэта работа вядзецца па ўсёй рэспубліцы. Напэўна, няма ніводнага раёна, дзе б не праводзілася гэта работа. Адзначу, што ў бліжэйшы час мы пачнём актыўны агляд месца здарэння ў Гомелі, дзе, паводле розных ацэнак, ад некалькіх тысяч да некалькіх дзясяткаў тысяч жыхароў Гомеля было знішчана ў перыяд акупацыі. Цяпер мы абменьваемся інфармацыяй з ізраільскімі калегамі. Працуем з калегамі з іншых дзяржаў. І такая работа будзе прадаўжацца".
8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
8 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/59/61369
Текущая дата: 25.11.2024