Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 46, якім зацвердзіў кадравы рэестр Рэспублікі Беларусь



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Такім чынам створана адзіная сістэма ўліку кіруючых пасад усіх узроўняў дзяржаўнага кіравання, накіраваная на гарманізацыю падыходаў да фарміравання кадравых рэестраў у дзяржаўных органах і выбудоўванне больш зладжанай работы з кіруючымі кадрамі.

У кадравы рэестр Рэспублікі Беларусь уключаны пасада Прэзідэнта, вышэйшыя дзяржаўныя пасады, а таксама кадравыя рэестры кіраўніка дзяржавы, Савета Міністраў, дзяржаўных органаў, падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнту, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, абласных, Мінскага гарадскога, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў і гарадоў.

Звязда, 5 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/6/72446
Текущая дата: 17.06.2024