Белорусский портал в Казахстане

Усе лясы Беларусі абмежаваныя да наведвання



Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя па ўсёй Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.

Па дадзеных на раніцу 5 траўня, з-за ўмоў надвор’я на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі ўведзены абмежаванні на наведвання лясоў. Гэта звязана з усталяваннем высокага класа пажаранебяспекі.

Аператыўна адсочваць дадзеныя аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Звязда, 5 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/6/73920
Текущая дата: 23.11.2024