Белорусский портал в Казахстане

У Мінску з надыходам цяпла чацвёра дзяцей выпалі з вокнаў кватэр



У Мінску з пачаткам цёплага сезона з вокнаў кватэр выпалі чацвёра малалетніх дзяцей. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік начальніка ўпраўлення па ахове правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Мялешка на прэс-канферэнцыі «Прафілактыка злачынстваў супраць непаўналетніх».

«З надыходам цяпла ў кватэрах становіцца горача. На жаль, з гэтага моманту і з’яўляецца статыстыка аб малалетніх дзецях, якія выпалі з вокнаў. У Мінску сёлета адбылося чатыры такія выпадкі. Кожнае падзенне мы разглядаем як надзвычайнае здарэнне і ў кожным выпадку праводзім дэталёвы разбор з усімі зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі», — распавёў Дзмітрый Мялешка.

Ён таксама падкрэсліў, што недапушчальна пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду. «Падзенне адбываецца часта з-за павышанай цікавасці дзяцей да таго, што адбываецца на вуліцы. Звешваючыся з аконнага праёму або абапіраючыся на маскітную сетку, дзеці, не адчуваючы небяспекі, губляюць раўнавагу і падаюць. Гэта заканчваецца траўмамі або смяротным зыходам. Таму не лішнім будзе ўсталяваць замыканне. на вокны і праветрываць толькі ў прысутнасці дарослага», — дадаў Дзмітрый Мялешка.

Звязда, 17 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/6/74129
Текущая дата: 23.11.2024