Белорусский портал в Казахстане

Мінабароны аб правакацыі на граніцы з Украінай: гатовы рашуча прымяніць усе сілы для абароны Беларусі



Мы гатовы рашуча прымяніць усе існуючыя сілы і сродкі для абароны тэрыторыі і насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад магчымых правакацый у паветранай прасторы. Аб гэтым заявіў начальнік зенітных ракетных войскаў камандавання ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі палкоўнік Андрэй Севярынчык.

Андрэй Севярынчык адзначыў, што ў сувязі з напружанай сітуацыяй на граніцы з Украінай, у прыватнасці, адзначана вялікая колькасць сіл ППА ў Жытомірскай вобласці, дадаткова выведзены сілы і сродкі ППА ў назначаныя раёны для прыкрыцця паўднёвых рубяжоў, а таксама крытычна важных аб`ектаў Рэспублікі Беларусь.

"У кругласутачным рэжыме ажыццяўляюцца палёты дзяжурных экіпажаў авіяцыі ўздоўж дзяржаўнай граніцы з задачай правядзення разведкі, а таксама рэагавання на раптоўна ўзнікаючыя задачы ў паветранай прасторы, - сказаў Андрэй Севярынчык. - Дзеянні па забеспячэнні бяспекі ў паветранай прасторы ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з падраздзяленнямі Пагранічнага камітэта Беларусі".

"Хочам папярэдзіць і астудзіць гарачыя галовы тых, хто паспрабуе ўцягнуць нашу краіну ва ўзброены канфлікт: мы гатовы рашуча прымяніць усе існуючыя сілы і сродкі для абароны тэрыторыі і насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад магчымых правакацый у паветранай прасторы", - сказаў на заканчэнне ён.

Як паведамлялася раней, на граніцы з Украінай фіксуецца рэзкае павелічэнне колькасці палётаў беспілотных лятальных апаратаў, якія вядуць разведку ў прыгранічных тэрыторыях з Рэспублікай Беларусь. Адзначаюцца пастаянныя парушэнні дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы нашай дзяржавы. Ні адно парушэнне не застаецца без уздзеяння.

29 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/6/74587
Текущая дата: 26.12.2024