Белорусский портал в Казахстане

Магілёвец спагнаў злосць на чужым аўто, шкода склала больш за Br1,2 тыс.



Магілёвец наўмысна пашкодзіў чужы аўтамабіль, сума шкоды склала больш Br1,2 тыс, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава.

Да праваахоўнікаў з заявай звярнулася 37-гадовая магіляўчанка, якая расказала, што невядомы пашкодзіў крыло і дах яе аўтамабіля. Аўтамабіль на ноч жанчына паркавала ля аднаго з дамоў па завулку Гогаля.

«Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Магілёва высветлілі, што чужы сродак перамяшчэння пашкодзіў 23-гадов мясцовы жыхар. Каля 6.00 малады чалавек вяртаўся дадому пасля забаўляльнага мерапрыемства і быў настроены агрэсіўна: яму не спадабалася, як блізка аўтамабіль прыпаркаваны да дому. Сваю незадаволенасць хлопец выказаў проста: пашкодзіў чужую машыну, а пасля пайшоў дадому спаць», — распавялі ва УУС.

Зараз у дачыненні да фігуранта распачата крымінальная справа.

Звязда, 6 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/60/60883
Текущая дата: 07.10.2024