Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2073 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1903



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 541 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 44 264 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 9 034 147 тэстаў.

Больш за 2 521 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 835 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

15 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/60/60949
Текущая дата: 07.10.2024