Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1997 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1493



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 588 231 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 560 343 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4530 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 25 761 тэст. Усяго ў краіне праведзена 9 403 213 тэстаў.

25 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/60/61099
Текущая дата: 25.11.2024