Адпаведныя заявы Аляксандр Лукашэнка зрабіў 26 кастрычніка, размаўляючы з прадстаўнікамі працоўнага калектыва Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
«Вы добра бачыце, вы тут больш на Захадзе, чым усе астатнія. І бачыце, што адбывалася і што ад нас хочуць. Учора ўжо „Леапарды“ падкінулі да нашай граніцы — танкі», — заўважыў беларускі лідар.
У сувязі з гэтым ён звярнуўся да памочніка Прэзідэнта — інспектара Гродзенскай вобласці Юрыя Караева: «Ты, Юра, глядзі тут (ты ж генерал акрамя ўсяго іншага), што яны там робяць за межамі. Своечасова падказвайце. Нягоднікі крайнія. Баюся, каб яны вайнушку не развязалі тут».
Звязда, 26 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/60/61128
Текущая дата: 25.11.2024