Белорусский портал в Казахстане

На Магілёўскім металургічным заводзе гарэў цэх тэхнічнага шроту



На Магілёўскім металургічным заводзе гарэў цэх тэхнічнага шроту, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Выратавальнікам 1 кастрычніка ў 17.28 паступіла паведамленне аб пажары ў аднапавярховым цагляным будынку цэха тэхнічнага шроту на тэрыторыі ААТ «Магілёўскі металургічны завод» па вул.Курака.

У выніку здарэння пашкоджаныя 80 кв. м шыфернага даху. Пацярпелых няма. Тэхпрацэс прадпрыемства не парушаны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Звязда, 2 кастрычніка 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/61/60771
Текущая дата: 07.10.2024