Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1872 пацыенты з COVID-19, выпісаны 951



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 545 848 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 523 837 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4200 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 24 538 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 637 860 тэстаў.

4 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/61/60846
Текущая дата: 07.10.2024