Леснікі ліквідавалі пажар у пойме ракі Ясельда, паведамілі ў Мінлясгасе.
Буйны пажар патушылі ў Спораўскім лясніцтве Івацэвіцкага лясгаса. Пры гэтым былі задзейнічаныя 60 службовых асоб дзяржаўнай лясной аховы, 3 пажарных аўтамабіля, 2 трактары з плугамі і 1 з пажарнай ёмістасцю, лесапажарныя модулі і квадракоптэр.
Плошча пажару пакуль удакладняецца. Папярэдняя прычына — падпал.
Звязда, 23 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/61/61049
Текущая дата: 25.11.2024