Белорусский портал в Казахстане

Тэмпы прыросту захваральнасці на COVID-19 у Беларусі пакрыху зніжаюцца



Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

"У апошні тыдзень рэгіструецца нязначная тэндэнцыя па зніжэнні шпіталізацый пацыентаў у стацыянары. На некалькі чалавек у суткі зніжаецца колькасць пацыентаў, якія знаходзяцца на ШВЛ", - адзначылі ў прэс-службе.

У некаторых абласцях эпідсітуацыя дае магчымасць паэтапна выводзіць частку аддзяленняў з кавіднага рэжыму. У сувязі з гэтым на сайце Міністэрства аховы здароўя размешчана актуалізаваная інфармацыя аб стацыянарах, перапрафіляваных для пацыентаў з COVID-19.

У прэс-службе дадалі, што ўсе РНПЦ у поўным аб`ёме прадаўжаюць аказваць планавую дапамогу.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі: каранавірусная інфекцыя належыць да вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Адзіным дзейсным метадам папярэджання захворвання і яго цяжкага ходу з`яўляецца вакцынацыя. У Беларусі прышчапіцца можна практычна ва ўсіх паліклініках краіны, бальніцах, гандлёвых цэнтрах і нават у метро.

25 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/61/61111
Текущая дата: 25.11.2024