Белорусский портал в Казахстане

У Пінскім раёне ў лесе згубіліся геолагі: на дапамогу ім прыйшлі ратавальнікі



У цэнтр аператыўнага ўпраўлення Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіў званок ад мужчыны, які паведаміў, што яго калегі, якія праводзілі геалагічную разведку ў лесе паблізу вёскі Жытнавічы, перасталі выходзіць на сувязь.

Да месца пошуку выехалі ратавальнікі. Як паведамляе МНС, яшчэ да прыбыцця туды яны высветлілі, што брыгада геолагаў з пяці чалавек працавала паблізу вёскі Жытнавічы.

Каля шасці гадзін вечара брыгада разбілася на дзве групы: адна засталася працаваць каля дарогі, другая, якая складалася з двух чалавек, пайшла ў лес. Адзін з працаваўшых у лесе геолагаў меў пры сабе мабільны тэлефон.

Аднак, як патлумачыў патэлефанаваўшы ў службу МНС мужчына, бліжэй да ночы тэлефон у калегаў, якія працавалі ў лесе, перастаў быць даступны. Спробы ўстанавіць месцазнаходжанне людзей з дапамогай сігнальна гучнай прылады вынікаў не далі.

Ратавальнікі сталі прачэсваць мясцовасць. Праз некаторы час людзі адгукнуліся на наш голас. У 23.36 двое заблукалых былі выратаваны работнікамі МНС. У медыцынскай дапамогі яны не мелі патрэбу.

Сяргей Расолька
Звязда, 24 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/62/60636
Текущая дата: 07.10.2024