Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ацяпленне ўключана ў 97% жылых дамоў



У Беларусі ацяпленне ўключана ў 97% жылых дамоў, якія падлягаюць уключэнню ад кацельняў, піша Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Паводле інфармацыі ведамства, у сувязі з устойлівым пахаладаннем усімі аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам узгоднены пачатак ацяпляльнага сезона. Так, па стане на 8.00 27 верасня па рэспубліцы ўключана ацяпленне ў 97% жылых дамоў, якія падлягаюць уключэнню ад кацельняў. У Мінску і Магілёўскай вобласці ацяпленне ўключана ў 100% дамоў, у Віцебскай вобласці — 99,8%, у Гомельскай — 99%. У астатніх абласцях падключэнне дамоў да ацяплення, па ацэнцы спецыялістаў міністэрства, у бліжэйшыя дні таксама наблізіцца да адзнакі 100%.

«У асноўным сёння нашы намаганні накіраваны на наладку і рэгуліроўку сістэм ацяплення. Аднак існуе шэраг праблем тэхнічнага характару, якія перашкаджаюць „прыйсці“ цяплу ў дом. Для іх ліквідацыі неабходны пэўны час, каб абысці вялікую колькасць дамоў. На сённяшні дзень работнікі эксплуатуюць арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі аператыўна ліквідуюць існуючыя праблемы», — дадалі ў МЖКХ.

Звязда, 27 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/62/60678
Текущая дата: 07.10.2024