Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1993 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1295



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 536 097 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 517 325 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4129 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 37 432 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 8 462 570 тэстаў.

Больш за 2 098 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 597 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

29 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/62/60714
Текущая дата: 07.10.2024