Белорусский портал в Казахстане

Дэпутаты разглядаюць забойства супрацоўніка КДБ як акт тэрарызму



Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

«Пераход дэструктыўных сіл да такога роду дзеянняў — відавочнае сведчанне поўнага ідэйнага банкруцтва апазіцыі і яе замежных заступнікаў, адсутнасці ў яе ўсялякай падтрымкі з боку абсалютнай большасці насельніцтва Беларусі. Маральнае аблічча гэтых так званых змагароў за свабоду з усёй відавочнасцю паказвае, якія планы выспявалі ў іх галовах і якую долю яны рыхтавалі беларусам і краіне першапачаткова», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Спікер дадаў: «Мы, безумоўна, працягнем працу па заканадаўчым забеспячэнні сферы бяспекі з тым, каб надзейна абараніць краіну і яе грамадзян ад усіх праяў экстрэмізму і тэрарызму. Дэпутацкі корпус выказвае глыбокія спачуванні і словы падтрымкі родным і блізкім супрацоўніка КДБ, які загінуў пры выкананні службовага доўгу».

Звязда, 29 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/62/60722
Текущая дата: 07.10.2024