Белорусский портал в Казахстане

Хто стаў на шлях экстрэмізму не спыніцца ні перад чым



Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

"Не магу не закрануць рэзанансную падзею, якая адбылася ўчора ў Мінску і, безумоўна, узрушыла ўсю краіну. У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам загінуў супрацоўнік спецпадраздзялення КДБ, адданны воінскай прысязе і службоваму абавязку. Гэта вялікая трагедыя для сям`і, якая страціла мужа, бацьку, карміцеля, для калег па службе, якія страцілі баявога таварыша. Мы смуткуем разам з роднымі і блізкімі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што са здарэння трэба зрабіць высновы. "Тыя, хто стаў на шлях экстрэмізму, не спыняцца ні перад чым. І аб гэтым нас папярэджваў кіраўнік дзяржавы 30 ліпеня на сустрэчы з актывам краіны. Тады ён сказаў, што дэструктыўныя сілы ўзялі на ўзбраенне тактыку змоў, спроб тэрактаў, куратары якіх знаходзяцца за мяжой. Таму ў якасці адной з найважнейшых мер па ажыццяўленні бяспекі ў цяперашніх умовах Прэзідэнт абазначыў умацаванне дысцыпліны на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах дзейнасці. Гэта ў роўнай ступені датычыцца не толькі выканальніцкай, але і вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны", - адзначыў прэм`ер-міністр.

Савет Міністраў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

29 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/62/60728
Текущая дата: 07.10.2024