Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1993 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1309



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 540 079 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 520 024 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4159 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 39 117 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 538 447 тэстаў.

1 кастрычніка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/62/60767
Текущая дата: 25.11.2024