Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1859 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1529



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 499 279 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 489 870 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3893 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 23 602 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 988 839 тэстаў.

Больш за 1 744 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 457 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Поўный курс вакцынацыі ў Брэсцкай вобласці прайшлі больш за 178,7 тыс. чалавек, у Віцебскай - больш за 156,5 тыс., Гомельскай - больш за 258,1 тыс., Гродзенскай - больш за 149,4 тыс., у Мінску - больш за 331,8 тыс., у Мінскай вобласці - больш за 173,3 тыс., Магілёўскай - больш за 162,8 тыс.

Таксама больш за 47 тыс. супрацоўнікаў розных арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі.

10 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/63/60460
Текущая дата: 07.10.2024