У Барысаўскім раёне знайшлі пенсіянерку 1936 года нараджэння, якая згубілася ў лесе два дні таму, паведамілі ў МНС.
Паведамленне пра знікненне пенсіянеркі 1936 года нараджэння ў лесе Барысаўскага раёна паступіла 21 кастрычніка. Сувязь з ёй адсутнічала. У пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаныя 7 адзінак тэхнікі і 54 чалавекі. Знікшая была выяўленая аддзяленнем цэнтра пошукава-выратавальных работ Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».
Стан жанчыны здавальняючы. У шпіталізацыі ёй не было патрэбы.
Звязда, 23 кастрычніка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/63/61046
Текущая дата: 11.01.2025