Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1950 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1547 пацыентаў



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 487 017 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 479 229 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3814 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 20 201 тэст. Усяго ў краіне праведзена 7 859 365 тэстаў.

3 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/64/60370
Текущая дата: 07.10.2024