Белорусский портал в Казахстане

Штампоўшчык мінскага завода ўдарыў незнаёмца нажом у жывот і схаваўся.



Ноччу нападніка затрымалі аператыўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска. Аб гэтым паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

«Увечары 15 верасня 40-гадовы мінчанін ішоў каля прадуктовай крамы, калі да яго з патрабаваннем пазычыць цыгарэту і грошай на спіртное падышлі двое нецвярозых мужчын. У адказ на занадта грубую, на ягоную думку, просьбу раней неаднаразова судзімы за крадзяжы жыхар сталіцы дастаў з кішэні нож і ўдарыў аднаго з незнаёмцаў у жывот», — распавялі ў ГУУС.

Пакуль прыяцель і ахоўнік крамы выклікалі 33-гадоваму мінчаніну хуткую дапамогу, нападнік схаваўся. Праваахоўнікі ў той жа дзень устанавілі месцазнаходжанне падазраванага і ўначы затрымалі яго. Да таго часу фігурант ужо пачаў знішчаць доказы: пазбавіўся ад нажа і кінуў у мыццё адзенне са слядамі крыві.

Следчыя далі дзеянням мінчаніна прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу.

Звязда, 23 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/64/60609
Текущая дата: 25.11.2024