Белорусский портал в Казахстане

Адбылася крайняя ступень маргіналізацыі актывістаў пратэстнага руху, які з канца мінулага года страціў падтрымку мас



Такім меркаваннем з падпісчыкамі свайго Telegram-канала падзяліўся палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі.

"Разумныя праціўнікі ўлады на цяперашнім этапе дыстанцуюцца ад гэтай з`явы, упадаюць у свайго роду палітычную апатыю - "ні за тых, ні за гэтых", але ў цэлым знаходзяцца ў законных рамках, хоць нярэдка і з дуляй у кішэні, - лічыць эксперт. - Выходзіць так, што ў шэрагах "актывістаў" засталіся самыя экзальтаваныя адэпты, якія страцілі арыенціры дабра і зла, а таксама пачуццё самазахавання".

Па словах аналітыка, такія людзі гатовыя да здзяйснення любых злачынстваў ажно да шпіянажу і палітычных забойстваў. Іх колькасць параўнальна невялікая, але дастаткова для арганізацыі сеткі самастойных груп.

"Асабліва імкнуцца ў дачыненні да стварэння бандпадполля ў Беларусі розныя дыяспаральныя арганізацыі, якія знаходзяцца пад шчыльнай апекай заходніх спецслужбаў, і ўкраінская вайсковая разведка (ГУР МО). Мірнага жыцця нашай краіне не дадуць. Прыйдзецца прывыкаць дзейнічаць у рэжыме мабілізацыі, часам жорстка. Іншага выхаду на бліжэйшы час не прадбачыцца. Мінскі дыялог, гальштукі, захапленні і пырскі шампанскага – аб усім гэтым можна забыцца", - рэзюмаваў Аляксандр Шпакоўскі.

Звязда, 28 верасня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/64/60718
Текущая дата: 25.11.2024