Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 475 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 267



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 411 153 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 404 025 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3053 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 10 518 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 6 655 621 тэст.

21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/67/59824
Текущая дата: 07.10.2024