Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 813 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 777



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 413 952 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 406 686 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3093 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 16 918 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 720 932 тэсты.

Больш за 821,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 536,4 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

25 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/67/59897
Текущая дата: 07.10.2024