Такое меркаванне выказаў кандыдат філасофскіх навук загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.
"Міжнароднае права перастала існаваць. Глабальныя ігракі перакройваюць свет, разбураючы гістарычныя і каштоўнасныя асновы існавання народаў. Паўсюль дзяржавы страчваюць сваю незалежнась, самабытнасць, традыцыі. Ідзе татальная вайна за рэсурсы, а такім чынам, за выжыванне. У аснову гэтай вайны закладаюцца разбуральныя механізмы адраджэння нацызму, ідэалогіі чалавеканенавісніцтва. Рэлігія і вера ў руках палітычных авантурыстаў калектыўнага Захаду становяцца прыладай перафармаціравання нацыянальных кодаў, - адзначыў эксперт. - У сувязі з гэтым Дзень Незалежнасці мае для ўсіх нас глыбінны сэнс. Гэта сакральнае свята для ўсяго беларускага народа. Беларусь як незалежная дзяржава даказала ўсяму свету сваё права на жыццяздольнасць. Нас неаднаразова спрабавалі пазбавіць права жыць, мірна працаваць. Дзень Незалежнасці сведчыць аб тым, што цяжкасці пераадольныя і беларуская нацыя становіцца больш сталай, паспяховай, а дзяржаўнасць - мацнейшай і больш загартаванай".
Паводле слоў Мікалая Шчокіна, глыбока сімвалічна, што Дзень Незалежнасці - гэта адначасова і дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - знакавая дата гістарычнай справядлівасці.
"Стратэгічная дактрына знішчэння Беларусі правалілася. Напэўна, менавіта таму ў гэты дзень мы ўсе ў адзіным парыве звяртаемся да нашай памяці, подзвігу народа і яго моцнага імкнення жыць. Наш агульны абавязак - захаваць Вялікую Перамогу, адзінства нацыі і адстаяць усе спробы дыскрэдытацыі і замаху на дзяржаўны суверэнітэт. Мы ніколі не запалохвалі, не прыгняталі і не заваёўвалі іншыя народы. У той жа час нікому не дазволім беспакарана дзейнічаць у адносінах да нас з пазіцыі запалохвання, шантажу, санкцый і ўмяшання ва ўнутраныя справы. Раскручаны механізм тэрору супраць людзей і аб`ектаў у краіне, арганізаваны спэцслужбамі і палітычнымі элітамі ЗША, Германіі, Польшчы, Літвы, з`яўляецца бясспрэчным доказам іх падрыўной дзейнасці ў мэтах фізічнага ўстаранення кіраўніка дзяржавы, злому сістэмы дзяржаўнага кіравання краіны і знішчэння Беларусі як суб`екта міжнароднага права з вынікаючымі наступствамі", - лічыць аналітык.
Ён перакананы, што ўведзеныя супраць Беларусі сектаральныя санкцыі сведчаць пра інтэлектуальнае бяссілле і прававое бязмежжа калектыўнага Захаду.
"На жаль, даводзіцца канстатаваць, што нават праз 80 гадоў германскі імперыялізм, звярыны выскал усяго калектыўнага Захаду, у сваіх мэтах не змяніў сістэмы каардынат і прадаўжае весці каланіяльную, захопніцкую і разбуральную палітыку ў адносінах да суверэнных і незалежных дзяржаў. Дарэчы сказаць, праведзеная маштабная антытэрарыстычная аперацыя, пра якую гаварыў Прэзідэнт, гэта адказ усім тым, хто ў той ці іншай меры спрабаваў або мае намер спланавана арганізаваць ваенна-палітычную інтэрвенцыю", - падкрэсліў Мікалай Шчокін.
2 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
2 ліпеня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/67/60018
Текущая дата: 25.11.2024