Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 966 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1191



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 402 819 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 395 463 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2949 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 17 187 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 483 352 тэсты.

Больш за 656 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 358 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

10 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59688
Текущая дата: 07.10.2024