Белорусский портал в Казахстане

Уладзімір Трутнёў: Гэтымі санкцыямі яны людзей больш згуртавалі і аб’ядналі



Атрымліваецца зваротны эфект. Ніхто не верыць у тыя папулістскія довады, якія гучаць з боку некаторых прадстаўнікоў Захаду.

Уладзімір Трутнёў, старшыня Адэльскага сельскага выканаўчага камітэта Гродзенскага раёна:

— Многія нашы вяскоўцы, з кім мне давялося сустракацца па службовых абавязках і проста ў прыватнай гутарцы, выказалі падтрымку нашым дэпутатам, якія звярнуліся да міжнароднай супольнасці ў сувязі з санкцыямі і ціскам на беларускі народ. Нашы жыхары і самі гатовы падпісацца пад гэтым дакументам. Некаторыя адкрыта казалі: чаго гэтя замежнікі так упарта лезуць у нашы справы? Мяне, як прадстаўніка ўлады і як простага чалавека, непакоіць такая агрэсія, асабліва тыя санкцыі, якія інакш як абсурднымі не назавеш. Хаця ціск на краіну вядзецца па зразумеламу прынцыпу — выйграць у геапалітычным сэнсе. І тут усе сродкі ідуць у ход. Канчатковая мэта якіх — растаптаць краіну, унесці хаос, зламаць суверэнную Беларусь. Яны хочуць, каб народ пайшоў супраць свайго кіраўніцтва, але такога не будзе. Наадварот.

Гэтымі санкцыямі яны людзей больш згуртавалі і аб’ядналі. Людзі злыя на такія выпады. Атрымліваецца зваротны эфект. Ніхто не верыць у тыя папулістскія довады, якія гучаць з боку некаторых прадстаўнікоў Захаду.

Звязда, 10 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59702
Текущая дата: 07.10.2024