Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1035



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 401 853 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 394 272 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2939 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.

За мінулыя суткі выканана 18 612 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 6 466 165.

Больш за 641,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 345,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

9 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59703
Текущая дата: 07.10.2024