Белорусский портал в Казахстане

Толькі ўсенародная абарона здольна даць сапраўдны адпор ворагу і дэструктыўным сілам



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 чэрвеня на сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны ў Шклоўскім райвыканкаме.

"За мінулы год мы на сабе адчулі, як дэструктыўнае інфармацыйнае ўздзеянне, эканамічны, палітычны націск, якія ішлі з Захаду, уплывалі на светапогляд нашых людзей і штурхалі некаторых з іх фактычна на здрадніцтва ўласнаму народу. Заўсёды неабходна даваць адпор такім дзеячам, каб у памяці ворага ён застаўся на многія гады. І на гэта здольна толькі ўсенародная абарона, калі мы ўсе будзем абараняць сваю зямлю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў пачатку тыдня наведваў прадпрыемствы па вытворчасці стралковай зброі і боепрыпасаў. Да іх стварэння якраз і падштурхнула неабходнасць умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу войскаў тэрытарыяльнай абароны.

"У выпадку канфлікту кожны двор, кожны дом, галава сям`і, прынамсі, павінны змагчы абараніць сваю сям`ю, сябе і, зразумела, усе разам тую зямлю, тэрыторыю, на якой яны жывуць. Вось гэта будзе ўсенародная абарона", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.



16 чэрвеня 2021, Шклоў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59726
Текущая дата: 07.10.2024