Белорусский портал в Казахстане

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у студзені-красавіку выраслі на 3,4 працэнта



Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-красавіку 2021 года склалі 103,4 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2020-га года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64 працэнты, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, - 7,5 працэнта, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,3 працэнта, даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2 працэнта.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва - грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

15 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59732
Текущая дата: 07.10.2024