Белорусский портал в Казахстане

Камандна-штабныя вучэнні з удзелам войскаў тэрытарыяльнай абароны пройдуць у Гродзенскай вобласці



Яны працягнуць серыю вучэнняў, якія ўжо прайшлі ў Магілёўскай вобласці і цяпер праходзяць у Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведаміў міністр абароны Віктар Хрэнін па выніках сустрэчы па пытаннях тэрытарыяльнай абароны, якая прайшла з удзелам кіраўніка дзяржавы ў Шклоўскім райвыканкаме.

Паводле слоў Віктара Хрэніна, адной з важных задач для тэрытарыяльнай абароны з’яўляецца павышэнне навучанасці, зладжанасці дзеянняў войскаў. Для гэтага ў 2020 годзе было праведзена 50 мерапрыемстваў, у гэтым — ужо 37. У ліку найбольш знакавых мерапрыемстваў міністр назваў праверку гатоўнасці войскаў тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці, калі былі сфармаваныя адначасова 3 штаба раёнаў, мабілізаваны 3 батальёна.

«Заўтра пачынаюцца камандна-штабныя вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай у Брэсцкай вобласці, дзе сфарміраваны штаб зоны Брэсцкай вобласці і штаб аднаго раёна, два батальёна і адна стралковая рота тэрытарыяльных войскаў. З 17 чэрвеня яны пачнуць актыўную фазу выканання задач вучэння», — сказаў Віктар Хрэнін.

«У бліжэйшай будучыні такі ж комплекс мерапрыемстваў чакае Гродзенскую вобласць», — дадаў ён. Таксама значным мерапрыемствам падрыхтоўкі Узброеных Сіл будзе вучэнне «Захад-2021» у верасні гэтага года, дзе плануецца задзейнічаць і войскі тэрытарыяльнай абароны.

Звязда, 16 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59733
Текущая дата: 07.10.2024