За тыдзень з цеплавымі ўдарамі ва ўстановы аховы здароўя Беларусі звярнуліся 117 чалавек, з іх 32 пацярпелых былі шпіталізаваны, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Таксама паведамляецца, што з 37 тых, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу 12 дзяцей.
Міністэрства аховы здароўя нагадвае: цеплавы ўдар — гэта небяспечны для жыцця стан. Ён узнікае пры ўздзеянні на цела чалавека павышанай тэмпературы. Па-за залежнасці ад прычыны, якая выклікала цеплавы ўдар, варта неадкладна звярнуцца за кваліфікаванай медыцынскай дапамогай, каб прадухіліць яго ўскладненні (шок, пашкоджанне мозгу і ўнутраных органаў, смерць).
Звязда, 25 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59886
Текущая дата: 25.11.2024