Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 чэрвеня на сустрэчы з духавенствам у Свята-Успенскім Жыровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры.
"Мы павінны зрабіць усё, каб галоўны наш здабытак - міжканфесійны мір - захаваць у Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар звярнуў асаблівую ўвагу на спробы звонку расхістаць сітуацыю як у міжканфесійных адносінах, так і ў міжнацыянальных. "Пачынаюць біць і па міжнацыянальных адносінах, проціпастаўляючы палякаў беларусам, беларусаў - рускім, яўрэям, татарам і гэтак далей", - адзначыў ён.
У Беларусі на працягу доўгага часу пражываюць вернікі розных канфесій. На тэрыторыі краіны ёсць прадстаўнікі больш як ста нацыянальнасцей. І заўсёды яны жылі ў міры і згодзе, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"І калі (я ў гэта нават не веру), але калі раптам успыхне міжнацыянальная варожасць, аб чым я ўчора гаварыў на ўскраіне нашай краіны (у час наведвання Свіслацкага раёна.), калі ўспыхне міжрэлігійная варожасць, мы краіну не ўтрымаем, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Гэтага не будзе, я адразу гавару. Але мы павінны быць гатовы да ўсяго. Мы не павінны дапусціць, каб у нашай краіне, мірнай, спакойнай, дзе існуюць і мірна ўжываюцца асноўныя, галоўныя канфесіі, былі парушаны нашы святыні і наша вера".

"Нам разам з праваслаўнай царквой і іншымі ўдзельнікамі міжрэлігійнага дыялогу, на жаль, даводзіцца ратаваць нашы традыцыйныя векавыя асновы. І парушыць мы іх не павінны. Мы ведаем, да чаго гэта вядзе, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - У Беларусі, дзе народ з часоў Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага маліўся аб адзінстве і пазбаўленні ад міжусобіц, прытрымліваючыся запаветаў гэтых святых, мы ні ў якім разе не павінны гэтага дапусціць".
Прэзідэнт адзначыў асаблівую ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў захаванні міжканфесійнага міру. "Аснова гэтага ўсяго, зразумела, - самая вялікая і магутная праваслаўная царква. Устаіць праваслаўная царква ў любой праваслаўнай дзяржаве - дзяржава будзе, рухне - будзе цяжка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Радасна, што наша праваслаўная царква падзяляе нашу заклапочанасць і гатова працаваць на яднанне нашага народа", - дадаў Прэзідэнт. Ён прапанаваў абмеркаваць, што яшчэ можна зрабіць кожнаму з бакоў, каб умацаваць мір і згоду на беларускай зямлі.
25 чэрвеня 2021, Жыровічы
БЕЛТА
25 чэрвеня 2021, Жыровічы
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/68/59937
Текущая дата: 25.11.2024