Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1183 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1297



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 398 052 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 389 929 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2892 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 15 943 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 394 155 тэстаў.

Больш за 575,5 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 304 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

4 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/69/59600
Текущая дата: 07.10.2024