Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 597 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 493



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 401 019 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 393 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2929 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 9130 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 447 553 тэсты.

8 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/69/59678
Текущая дата: 07.10.2024