Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Да гэтага часу Уладзімір Пярцоў працаваў на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі.
"Ідэалагічная работа сёння выходзіць на першы план. І прынята рашэнне аб накіраванні вас у Адміністрацыю Прэзідэнта на пасаду кіраўніка інфармацыйнай вось гэтай сферы наогул у краіне. Назначаючы тут намесніка кіраўніка Адміністрацыі па эканоміцы (вы напэўна, прасачылі), я яму гаварыў, што нам трэба неяк сканцэнтравацца і вывесці, выбудаваць піраміду. Шмат спецыялістаў добрых - міністэрствы, ведамствы, ва ўрадзе - і вывесці на намесніка Адміністрацыі Прэзідэнта работу ў эканоміцы. Дакладна гэтак жа трэба падцягнуць, прывесці ў парадак сродкі масавай інфармацыі ўсе, ідэалагічную работу і вывесці на намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Можа, нават мець камісію нейкую пад сваім кіраўніцтвам, каб параіцца, своечасова адрэагаваць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў наяўнасць ва Уладзіміра Пярцова добрага досведу ў інфармацыйнай сферы. Раней ён у тым ліку працаваў кіраўніком радыё і тэлебачання на абласным узроўні, узначальваў прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі. "Вельмі сур`ёзная, паважаная мною кампанія. Заўсёды да яе добра ставіўся. Якраз ваш перыяд, калі гэта кампанія паднялася", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
"Хацелася б, каб у нас у Беларусі гэта ўсё было прыведзена ў парадак. Я маю на ўвазе ідэалагічная работа. Вы можаце размаўляць з людзьмі. Гэта рэдкасць для чалавека. Я заўсёды гавару, што штучны тавар, калі чалавек можа весці ідэалагічную работу. Не проста прыйсці, як у нас некалі ў чацвер быў інфармацыйны палітдзень: трэба - не трэба, хто можа - не можа, пагаварылі і, часта, на шкоду", - сказаў Прэзідэнт.
"Думаю, што вось гэты радыкальны крок - з пасады міністра на кіраўніка сродкаў масавай інфармацыі, ідэалагічнай работы ў краіне - гэта патрэбны і карысны ў дадзеным напрамку крок, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Работы будзе вельмі шмат. Але гэта вельмі самастойная работа. Не трэба думаць, што тут нехта - або кіраўнік Адміністрацыі, або нехта - будзе работу весці гэту. Не, гэта выключна ваша арганізацыйная работа. І кіраўнік Адміністрацыі, усе астатнія, я ў тым ліку, будзем вам дапамагаць. Але гэту работу трэба выбудаваць. Я спадзяюся, што вы гэта зробіце".
8 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
8 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/7/73608
Текущая дата: 23.11.2024