Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 840 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 764



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 387 818 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 377 869 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2791 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 8169 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 6 230 051 тэст.

25 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/70/59468
Текущая дата: 07.10.2024