Белорусский портал в Казахстане

Беларусь будзе ісці сваім шляхам, умацоўваючы краіну, і абавязкова выстаіць пад націскам знешніх сіл



Аб гэтым заявіла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, каментуючы журналістам вынікі сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі ў парламенце.

"У гэтай зале прагучаў зварот аб галоўных пытаннях, якія сёння хвалююць, напэўна, кожнага грамадзяніна Беларусі. Ёсць міжнародны націск, ёсць масіраваная атака на Беларусь. Ці выстаіць Беларусь? Беларусь выстаіць! Выстаіць таму, што ў нас такі Прэзідэнт, таму, што ёсць разуменне, як працаваць ва ўмовах эканамічных санкцый. І таму, што мы, беларусы, адзіныя ў сваім жаданні захаваць і ўмацаваць нашу краіну. Той пасыл, які даў Прэзідэнт, тая сумленнасць, шчырасць сёння дойдуць да кожнага, хто захоча гэта пачуць. Толькі мы сёння адказныя за сваю краіну", - сказала дэпутат.

"Нас б`юць, а мы працуем. Нас спрабуюць прыціснуць, нас спрабуюць нахіліць, а мы ідзём сваім шляхам. Таму што за намі праўда, за намі справядлівасць", - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Яна адзначыла, што Беларусь не адна, краіну падтрымліваюць у тым ліку такія значныя сусветныя ігракі, як Расія і Кітай.

Парламентарый звярнула ўвагу, што санкцыі і розныя брыдкія дзеянні, накшталт замены Дзяржаўнага сцяга Беларусі ў Рызе, не ўпрыгожваюць твар еўрапейскай палітыкі. "І гэта зусім не воля народаў названых краін. Таму мы будзем ісці сваім шляхам, умацоўваючы, ствараючы сваю краіну", - сказала Лілія Ананіч.

26 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/70/59492
Текущая дата: 07.10.2024