Белорусский портал в Казахстане

Мінчанін затрыманы за абразу ваеннаслужачага ўнутраных войскаў



Затрыманы мужчына, які абразіў ваеннаслужачага ўнутраных войскаў, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«На 59-гадовага мінчука выйшлі супрацоўнікі сталічнага ўпраўлення ГУУБ МУС. У дэструктыўным Telegram-канале затрыманы пакінуў абразлівы каментар пад фатаграфіяй вайскоўца, — распавялі ў ведамстве. — Са слоў мужчыны, ён паддаўся эмоцыям і ўплыву розных Telegram-чатаў. Зараз ў зробленым раскайваецца».

Мужчына прызнаны падазраваным па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады. За гэта злачынства прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам да трох гадоў.

Паводле інфармацыі ГУУБ МУС, падазраваны на дадзены момант нідзе не працуе, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ.

Звязда, 8 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/70/59673
Текущая дата: 25.11.2024