Зварот да сусветнай супольнасці паспрыяе яднанню нашага грамадства, што асабліва важна ў Год народнага адзінства, адзачыла Кацярына Зенкевіч.
Кацярына Зенкевіч, старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў:
— Дэпутаты Гомельскай вобласці актыўна падтрымалі ініцыятыву Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і паставілі свае подпісы пад зваротам да сусветнай супольнасці. Інакш і быць не магло: бо дэпутаты з’яўляюцца выразнікамі меркаванняў сваіх выбаршчыкаў, а кожны з выбаршчыкаў хоча жыць у міры, дастатку і згодзе з самім сабой і з тымі, хто побач. Лічу, што зварот да сусветнай супольнасці паспрыяе яднанню нашага грамадства, што асабліва важна ў Год народнага адзінства. Беларусы адкрытыя да дыялогу з усімі, гатовыя да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах. Адзіная ўмова — павага беларускага суверэнітэту, традыцый нашай дзяржаўнасці.
Звязда, 10 чэрвеня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/70/59681
Текущая дата: 25.11.2024