Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў УС



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Пад кіраўніцтвам начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл Генадзя Казлоўскага пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці ракетных войскаў Узброеных Сіл Беларусі. 

Да праверкі прыцягваюцца воінскія часці і падраздзяленні комплексаў тактычных ракет "Кропка-У", рэактыўных сістэм залпавага агню "Паланэз", "Смерч", "Ураган". Усяго будзе задзейнічана да 100 адзінак тэхнікі і больш за 500 чалавек асабовага складу.

Пасля выканання мерапрыемстваў падрыхтоўкі воінскія часці і падраздзяленні накіруюцца на палігоны Узброеных Сіл для выканання вучэбна-баявых задач.

Завершыцца праверка кантрольнымі заняткамі па нанясенні ракетных удараў.

18 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/71/59335
Текущая дата: 07.10.2024