Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1378 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1303



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 380 089 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 370 135 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2732 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 20 219 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 133 343 тэсты.

19 мая 2021, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/71/59358
Текущая дата: 07.10.2024