Белорусский портал в Казахстане

У Магілёве і Магілёўскім раёне пройдуць мабілізацыйныя вучэнні



Пра гэта паведаміў ваенны камісар Магілёва і Магілёўскага раёна маёр Мікалай Гамолка.

— На працягу гэтага часу будзе адпрацоўвацца парадак выканання асобных мерапрыемстваў па пераводу эканомікі Магілёўскай вобласці, а таксама дзяржаўных органаў на работу ва ўмовах ваеннага часу, — адзначыў ваенны камісар. — Плануецца, што ў вучэннях будуць задзейнічаны падраздзяленні сіл спецаперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Яны будуць «перашкаджаць» выкананню пастаўленых задач. Магчымы імітацыі захопу будынкаў, знішчэння аб’ектаў інфраструктуры транспарту і сувязі. Акрамя таго, не выключана выкарыстанне выбуховых пакетаў, светлашумавых гранат, халастых патронаў і іншых спецсродкаў.

Вучэнні ў Магілёўскай вобласці праводзяцца згодна з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іх асноўная задача — ацаніць ступень гатоўнасці мясцовых выканаўчых органаў, ваенных камісарыятаў, дзяржорганаў і арганізацый да мабілізацыі ў выпадку неабходнасці. У іх будуць задзейнічаны асобныя катэгорыі ваеннаабавязаных і службовых асоб горада і раёна. Яны змогуць удасканаліць свае веды, асвоіць узбраенне і спецыяльную тэхніку, навучыцца аператыўна рэагаваць і дзейнічаць, у адпаведнасці з заданнямі кіраўнікоў вучэнняў.

Нэлі Зігуля
Звязда, 1 чэрвеня 2021


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/71/59561
Текущая дата: 25.11.2024