Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі праходзіць камандна-штабное вучэнне па вядзенню абарончага бою



Тэма вучэння — «Падрыхтоўка абароны і вядзенне абарончага бою», перадае Міністэрства абароны.

З 31 мая па 3 чэрвеня пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Аляксандра Навуменка на 227-м агульнавайсковым палігоне праходзіць камандна-штабное вучэнне з службовымі асобамі 72-га АНЦ. 

«Асноўны акцэнт у ходзе камандна-штабнога вучэння будзе зроблены на павышэнні зладжанасці органаў кіравання, воінскіх часцей і падраздзяленняў падчас вядзення абарончага бою, а таксама здольнасці навучэнцаў у арганізацыі баявых дзеянняў і кіраванні падначаленымі сіламі і сродкамі», — распавялі ў Мінабароны.

Для навучэнцаў створана дынамічная абстаноўка, якая запатрабуе неардынарных падыходаў да вырашэння вучэбна-баявых задач, своечасоваму і дакладнаму правядзенню тактычных разлікаў, уменню хутка арыентавацца ва ўмовах абмежаванага часу, а таксама недахопу інфармацыі.

У ходзе КШВ будуць ацэньвацца як абгрунтаванасць прынятых навучэнцамі рашэнняў, так і іх практычныя дзеянні.

Звязда, 31 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/71/59629
Текущая дата: 25.11.2024