Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1219 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1319



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 364 951 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 355 531 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2602 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 18 740 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 5 939 162 тэсты.

6 мая 2021, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/72/59186
Текущая дата: 06.10.2024