Белорусский портал в Казахстане

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1457 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1531



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 381 546 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 371 666 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2742 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выкананы 20 741 тэст. Усяго ў краіне праведзена 6 154 084 тэсты.

20 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-1/72/59350
Текущая дата: 26.11.2024